Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антырасейскія плякаты ў гарадах Беларусі, выйшаў на волю Павел Батуеў. Найважнейшае за 26 сьнежня


Найважнейшае за 26 сьнежня.

Павел Батуеў, затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, выйшаў на волю.

Выязны суд у Баранавічах асудзіў работніка мэблевай фабрыкі «Лагуна» Сяргея Карпеня на два гады абмежаваньня волі за абразу Лукашэнкі.

Ва Ўкраіне ўступіў у сілу загад Міністэрства абароны, паводле якога жанчыны розных прафэсій павінны ўстаць на ўлік у ваенкамат.

У Беларусі на 26 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 955 чалавек.

У гарадах Беларусі зьявіліся плякаты зь лёзунгамі «Не акупацыі Беларусі», «Не інтэграцыі з Расеяй», «Лукашэнка, ня ўцягвай краіну ў вайну».

На праведзеным у сталіцы Літвы мастацкім аўкцыёне ў падтрымку беларускіх палітвязьняў і іх сем’яў сабралі 8 тысяч эўра.

За апошнія суткі 47 чалавек спрабавалі нелегальна прайсьці з Беларусі ў Польшчу.


Беларускі опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў перакананы, што цягам наступнага году ў Беларусі адбудуцца «тэктанічныя зьмены», і заклікаў беларусаў не губляць надзею.

Неадкладна вызваліць карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча запатрабавала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў».

Тэмпы вакцынацыі супраць каранавірусу ў сьнежні, у параўнаньні зь лістападам, вырасьлі ў Беларусі ўдвая, заявілі ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG