Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: новы раўнд перамоваў Байдэна і Пуціна пройдзе ў студзені


Прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі
Прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі

У ЗША адказалі на прэтэнзіі расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна.

Паводле прадстаўніка адміністрацыі Джо Байдэна, новы саміт прэзыдэнтаў ЗША і Расеі пройдзе ў студзені, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн яшчэ не ўзгадніў час і месца новых перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, заявіла ў чацьвер прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

Псакі таксама абвергла заяву Пуціна, зробленую расейскім прэзыдэнтам аб тым, што ЗША і іх саюзьнікі нібыта зьяўляюцца агрэсарамі ў сытуацыі, якая складваецца вакол расейска-ўкраінскай мяжы.

«Факты ясна дэманструюць, што адзіная агрэсія, якую мы назіраем на мяжы Расеі і Ўкраіны, — гэта нарошчваньне вайсковых сіл з боку расейцаў і ваяўнічая рыторыка расійскага лідэра», — заявіла Псакі.

«Расея прадставіла свае прапановы; з нейкімі з іх мы маглі б пагадзіцца, з нейкімі — да прыкладу, якія тычацца [пашырэння] NATO, — натуральна, не», — заявіла Псакі, камэнтуючы прапановы аб бясьпецы ў Эўропе, накіраваныя на днях Масквой Вашынгтону і блёку NATO.

Перамовы з Расеяй, на думку Псакі, зьяўляюцца лепшым спосабам для ўрэгуляваньня рознагалосьсяў. Яна спаслалася на словы Пуціна, які сказаў на прэс-канфэрэнцыі аб тым, што ён спадзяецца на правядзеньне перамоваў з Захадам.

Белы дом: NATO наблізіцца да расейскіх межаў у выпадку агрэсіі супраць Украіны


Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Джо Байдэна пракамэнтаваў заявы Ўладзіміра Пуціна.

У выпадку, калі Расея працягне агрэсіўныя дзеяньні супраць Украіны, Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі гатовыя прымяніць супраць Масквы самыя рашучыя захады, у выніку чаго расейскай эканоміцы будзе нанесеная сур’ёзная шкода, а Крэмль атрымае менавіта тое, чаго расейскае кіраўніцтва не жадае: NATO наблізіцца да межаў Расіі і ўзмоцніцца ва Ўсходняй Эўропе. Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Джо Байдэна заявіў пра гэта ў чацьвер падчас тэлеканфэрэнцыі з журналістамі. Яго цытуе «Голас Амэрыкі».

Паведаміўшы аб тым, што ЗША працягваюць уважліва сачыць за «трывожным для нас перамяшчэньнем сіл і разгортваньнем расейскіх войскаў уздоўж мяжы з Украінай», прадстаўнік Белага дома папярэдзіў:

«Відавочна, што калі Расея працягне рабіць тое, што яна зараз робіць, мы і нашыя саюзьнікі гатовыя накласьці [на Маскву] сурʼёзныя выдаткі, якія нанясуць урон расейскай эканоміцы і прынясуць [Крамлю] тое, чаго, па іх словах, яны не хочуць: пашырэньне, а не скарачэньне прысутнасьці NATO, набліжэньне, а не аддаленьне блёку ад Расеі».


«Мы прынялі да ўвагі асьцярогі, якія Расея выказвала як у прыватным парадку, так і публічна, і хочам паўтарыць, што любы дыялёг павінен грунтавацца на ўзаемнасьці, а гэта азначае, што ў нас ёсьць уласныя пытаньні [да Расіі]..., і любы дыялёг таксама павінен адбывацца ў поўнай каардынацыі з нашымі партнэрамі і саюзьнікамі», — падкрэсьліла крыніца.

У Белым доме лічаць, што перамовы павінны пачацца з таго, каб Масква пагадзілася з «базавымі асноватворнымі прынцыпамі і дакумэнтамі па эўрапейскай бясьпецы» — усе дзяржавы павінны паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і рашэньні, якія прымаюцца іншымі краінамі, а гвалтоўнае зьмяненьне межаў суседніх дзяржаў зьяўляецца недапушчальным.

Крыніца дадала, што Вашынгтон даў зразумець Маскве, што «істотны прагрэс на гэтых перамовах можа быць дасягнуты толькі ва ўмовах дээскаляцыі, а не эскаляцыі» сытуацыі вакол Украіны.

«Мы не зьбіраемся адказваць на ўсе прапановы ці камэнтары, якія паступаюць, у тым ліку ад расейскага прэзыдэнта», — заявіў прадстаўнік Белага дому.

Адказваючы на пытаньне аб магчымых наступствах, якія чакаюць Расію ў выпадку агрэсіі супраць Украіны, крыніца адзначыла, што дзеяньні Захаду не будуць абмяжоўвацца толькі сфэрай эканомікі.

«Мы заявілі, што павялічым падтрымку магчымасьцяў Украіны абараняць сваю тэрыторыю, а таксама супакоім нашых партнэраў і саюзьнікаў па NATO» шляхам зьмен у канфігурацыі разгортваньня амэрыканскіх вайскоўцаў у дзяржавах, якія знаходзяцца на ўсходнім флянгу альянсу, заявіў суразмоўца.

Крыніца адмовілася камэнтаваць заяву Пуціна аб амэрыканскіх ракетах, разгорнутых ва Украіне і тлумачыць, што менавіта меў на ўвазе расейскі прэзыдэнт — продаж Кіеву ракетных сыстэм «Джавелін» або разгортваньне сыстэм ПРА ў Польшчы і Румыніі.

«Ня буду праводзіць свайго роду абмен рэплікамі з прэзыдэнтам Пуціным на гэты конт. І з пункту гледжаньня высьвятленьня таго, што ён меў на ўвазе — гэтае пытаньне ў рэчаіснасьці лепш задаць Крамлю, чым нам. Я не зьбіраюся абмяркоўваць гэта публічна; мы абмяркуем гэта ў прыватным парадку», — заявіў прадстаўнік Белага дома.

Ён нададаў, што ЗША па-ранейшаму аказваюць дапамогу Ўкраіне ў сфэры абароны, і толькі ў гэтым годзе Кіеў павінен атрымаць такую дапамогу ў суме 450 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG