Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ў праектах пагадненьняў з ЗША і NATO вымагае абавязаньня не прымаць Украіну ў альянс


МЗС Расеі 17 сьнежня апублікаваў на сваім сайце праекты дамовы Расеі з ЗША і пагадненьня з альянсам NATO аб гарантыях бясьпекі.

У прыватнасьці, сярод умоў праекту пагадненьня з NATO:

  • выключэньне далейшага пашырэньня NATO і далучэньня да яго Ўкраіны;
  • неразгортваньне дадатковых войскаў за межамі краінаў, у якіх яны знаходзіліся паводле стану на травень 1997 году, калі краіны Ўсходняй Эўропы ўступілі ў NATO, за выняткам «выключных выпадкаў»;
  • адмова NATO ад «любой вайсковай дзейнасьці» ва Ўкраіне, Усходняй Эўропе, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе.

У праектах Масква таксама патрабуе, каб бакі не разгортвалі ракет сярэдняй і малой далёкасьці там, дзе яны могуць паражаць тэрыторыю іншага боку; не праводзілі вучэньняў і іншых мерапрыемстваў больш як з адной брыгадай ва ўзгодненай памежнай зоне і абменьваліся інфармацыяй аб вучэньнях; «не разглядалі адзін аднаго ў якасьці апанэнтаў» і не стваралі ўмоваў, якія «можна разглядаць як пагрозу».

Праект дамовы са Злучанымі Штатамі таксама прадугледжвае абавязаньне Вашынгтону не дапусьціць пашырэньня NATO на ўсход, у прыватнасьці, на краіны, якія раней уваходзілі ў склад Савецкага Саюзу.

Масква таксама патрабуе ад ЗША «не ствараць вайсковыя базы на тэрыторыі былых савецкіх дзяржаў, якія не ўваходзяць у NATO, не выкарыстоўваць іх інфраструктуру для вядзеньня любой вайсковай дзейнасьці», а таксама не разьвіваць двухбаковае вайсковае супрацоўніцтва зь імі».

Дзярждэпартамэнт ЗША пакуль публічна не камэнтаваў патрабаваньні Расеі.

Прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі заявіла 17 сьнежня, што Злучаныя Штаты азнаёміліся з умовамі праектаў пагадненьняў, але ня будуць праводзіць «ніякіх перамоў пра эўрапейскую бясьпеку» бяз згоды саюзьнікаў.

Раней у гэтым месяцы генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адхіліў патрабаваньні Расеі скасаваць узятыя арганізацыяй на сябе ў 2008 годзе абавязаньні перад Украінай аб тым, што гэтая дзяржава аднойчы можа стаць сябрам NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG