Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO: Няма намеру ісьці на кампраміс з Расеяй з нагоды права Ўкраіны далучыцца да альянсу


Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адхіліў патрабаваньні Расеі скасаваць абавязаньні перад Украінай у 2008 годзе аб тым, што краіна аднойчы можа стаць чальцом заходняга вайсковага альянсу.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Пазыцыя NATO у адносінах да Ўкраіны, застаецца нязьменнай, гэта фундамэнтальны прынцып, што кожная нацыя мае права выбіраць свой уласны шлях, у тым ліку і ў пытаньні, часткай якіх мэханізмаў бясьпекі яна хоча быць», — заявіў Столтэнбэрг.

«Адносіны NATO з Украінай будуць вырашаць 30 чальцоў NATO і Ўкраіна, ніхто іншы. Мы ня можам пагадзіцца з тым, што Расея спрабуе аднавіць сыстэму, дзе такія вялікія дзяржавы, як яна, маюць сфэры ўплыву, дзе яны могуць кантраляваць і вырашаць, што рабіць іншым».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG