Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархістам далі ад 18 да 20 гадоў турмы; выйшла ў сьвет «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі». Найважнейшае за 22 сьнежня


Асуджаныя анархісты ў судзе: Дзьмітры Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзьмітры Разановіч і Сяргей Раманаў
Асуджаныя анархісты ў судзе: Дзьмітры Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзьмітры Разановіч і Сяргей Раманаў

Падзеі 22 сьнежня.

На закрытым працэсе ў Менскім абласным судзе на доўгія тэрміны зьняволеньня асудзілі анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Дзьмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава.

Фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат ня ведаюць, дзе ён.

Жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла пра затрыманьне мужа.

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра завяршэньне крымінальнай справы ў адносінах зьняволенага журналіста Аляксандра Івуліна.

Амбасадарам Расеі ў Беларусі мае стаць старшыня найвышэйшай рады «Единой России» Барыс Грызлоў.

Праз рэзкі рост колькасьці грузавікоў на літоўска-беларускай мяжы некаторыя кіроўцы мусяць стаяць у чарзе больш за 80 гадзін.

Музэй-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага прызналі найлепшай установай па выніках сёлетняга сэзону.

Зьявілася новая сьвяточная кніга пра Каляды ў Беларусі «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі», якую стварылі беларуская пісьменьніца Наталка Харытанюк і ілюстратарка Лізавета Ганчарова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG