Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ патрабуе ад уладаў паведаміць, дзе і за што ўтрымліваюць журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка


Андрэй Кузьнечык

Фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат ня ведаюць, дзе ён

Ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна прадставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго не вызвалілі. Паведамлялася, што яму зноў далі 10 сутак.

Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай выказаў глыбокую заклапочанасьць здароўем і бясьпекай фрылансэра беларускай службы Андрэя Кузьнечыка, які застаецца пад вартай у Беларусі, нягледзячы на завяршэньне два разы запар па 10 сутак ягонага арышту.

«Андрэй Кузьнечык скончыў адбываць свой прысуд. Наколькі нам вядома, беларускія ўлады працягваюць утрымліваць яго, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Трэба неадкладна дазволіць Андрэю вярнуцца да сям’і. Журналістыка — гэта не злачынства», — сказаў Джэймі Флай.

25 лістапада Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, а самога зьмясьцілі ў менскую турму на Акрэсьціна. На наступны дзень Заводзкі раённы суд Менску прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту. Сваёй віны на працэсе ён не прызнаў.

6 сьнежня Андрэй Кузьнечык павінен быў вызваліцца пасьля адбыцьця пакараньня, але замест гэтага яму прысудзілі яшчэ 10 сутак арышту, зноў нібыта за «дробнае хуліганства». Віны фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не бяруць.

Пасьля адбыцьця другога тэрміну Андрэй меўся выйсьці на волю 15 сьнежня. Але гэтага не адбылося.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG