Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым амбасадарам Расеі ў Беларусі мае стаць Барыс Грызлоў, цяперашняга адклікаюць


Барыс Грызлоў

Амбасадарам Расеі ў Беларусі стане старшыня найвышэйшай рады «Единой России» Барыс Грызлоў, пішуць «Інтэрфакс» і РБК са спасылкай на свае крыніцы.

Суразмоўцы Znak.com у Дзяржаўнай думе паведамілі, што кандыдатуру Грызлова сёньня ўхваліў думскі камітэт у справах СНД. Канчатковае рашэньне аб зацьвярджэньні кандыдатуры на пасаду амбасадара ў Беларусі прыме прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Грызлоў можа прыступіць да выкананьня новых абавязкаў ужо ў сьнежні.

Цяперашні амбасадар Яўгеній Лук’янаў, які ўзначальвае дыпляматычную місію з сакавіка 2021 году, будзе адкліканы.

Барыс Грызлоў займае пасаду старшыні найвышэйшай рады партыі з 2002 году. У яго задачы ўваходзіць «агульнае палітычнае кіраўніцтва дзейнасьцю партыі», а таксама ўдзел ад «Единой России» ўва ўсіх расейскіх і замежных органах і арганізацыях.

Ад сьнежня 2015 году ён прадстаўляе Расею ў трохбаковай кантактнай групе для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. У 2003–2011 гадах ён быў сьпікерам Дзяржаўнай думы, а з 2001 па 2003 год — кіраўніком МУС Расейскай Фэдэрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG