Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дальнабойнікі чакаюць па тры дні, каб перасячы літоўска-беларускую мяжу


Грузавікі на мяжы. Архіўнае фота

Праз рэзкі рост колькасьці грузавікоў на літоўска-беларускай мяжы некаторыя кіроўцы мусяць стаяць у чарзе больш за 80 гадзін.

Як паведамляе агенцтва BNS, раніцай 22 сьнежня на літоўскім кантрольна-прапускным пункце Меднікі стаялі 422 грузавікі, ім давядзецца чакаць прыкладна 84 гадзіны. На КПП у Салечніках — 346 машын (каля 69 гадзін), у Райгорадзе — 218 (блізу 52 гадзін).

У той жа час Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сьцьвярджае, што за мінулыя содні паменела грузавога транспарту, які чакае ўезду ў Эўразьвяз. Паводле ведамства, перад беларускімі пунктамі пропуску колькасьць фураў скарацілася на 34%. Пры гэтым у чарзе на ўезд у Польшчу грузавікоў стала меней амаль удвая.

Аднак беларускія памежнікі працягваюць наракаць, што партнэры не выконваюць дамоўленасьці аб прапускной здольнасьці. Так, кантрольныя службы двух польскіх пераходаў, якія функцыянуюць, выканалі іх толькі на 67%. Закрыцьцё празь мігранцкі крызіс пераходу «Кузьніца Беластоцкая» надалей уплывае на іншыя маршруты.

Агулам транспарту ў чэргах на ўезд у Літву паменела на 33%.
Нормы пропуску грузавікоў у поўным аб’ёме выконваюць латвійскія кантрольныя службы. Тэндэнцыя зьмяншэньня патоку ў той бок складае амаль 20%.

На піку ў канцы лістапада чарга зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу перавышала 5 тысяч адзінак тэхнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG