Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бізнэс папярэджвае пра перабоі з пастаўкамі праз крызіс у Беларусі


Грузавыя аўтамабілі на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Кансультацыйная рада замежных інвэстыцый Расеі накіравала ліст першаму віцэ-прэм’еру Андрэю Белавусаву з просьбай дапамагчы ў вырашэньні праблемы аўтаперавозак.

У Кансультацыйную раду замежных інвэстыцый уваходзяць найбуйнейшыя кампаніі, якія займаюцца вытворчасьцю і дыстрыбуцыяй харчовых і прамысловых тавараў.

Як паведамляе выданьне «Коммерсант», падпісанты папярэджваюць аб магчымых перабоях з пастаўкамі шэрагу тавараў у буйныя раздробныя сеткі, што пагражае ростам цэнаў. Чэргі зьвязаныя зь міграцыйным крызісам.

Польшча закрыла пераход Брузгі — Кузьніца два тыдні таму, пасьля таго, як туды накіравалася вялікая група мігрантаў. У выніку на суседнім пераходзе Бераставіца — Баброўнікі сабраліся сотні фураў з таварамі для Расеі.

У лісьце сьцьвярджаецца, што час пераходу мяжы на пераходзе Баброўнікі — Бераставіца павялічыўся да 80 гадзін, а дзень прастою аўтамабіля абыходзіцца мінімум у 500 эўра. На альтэрнатыўных маршрутах празь Літву і Латвію таксама зьвіліся заторы, якія абыходзяцца ў сярэднім даражэй на 300 эўра за машыну.

Бізнэс-выданьне піша са спасылкай на прадстаўнікоў некалькіх кампаній і рытэйлераў, што пакуль сытуацыя не крытычная, але праблемы сапраўды маюць месца.

У сваю чаргу Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвінавачвае сумежныя краіны ў невыкананьні двухбаковых дамоўленасьцяў у пропуску грузавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG