Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ перадасьць Беларусі заходнія вакцыны ад COVID-19, мігранты зь Беларусі пачалі ісьці ў Латвію. Найважнейшае за 16 сьнежня


Беларуска-польская мяжа, 6 сьнежня 2021

Падзеі 16 сьнежня

Паводле міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь увайшла ў лік краін з найбольшай колькасьцю зьняволеных супрацоўнікаў мэдыя.

Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў паведаміў, што Беларусь зноў будзе прасіць у Расеі грошы для рэфінансаваньня дзяржаўнага доўгу.

Латвійскія памежнікі ў дзень фіксуюць па 50–80 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусі, хаця раней было па 20–30.

Актывісты зь Бярозаўкі Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус тэрмінова пакінулі Беларусь. Вядома, што яны даведаліся, што іх плянуюць пасадзіць на вялікі тэрмін.

У Беларусі ня будзе новых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам. Аб гэтым заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Віцебскай вобласьці.

Падчас нарады аб супрацьдзеяньні санкцыям Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў разабрацца зь іншадумствам у кіроўным апараце краіны.

16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу, гаворыцца ў лісьце, разасланым удзельнікам праграм офіса.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заявіла, што Эўразьвяз перадасьць беларусам вакцыну ад COVID-19. Цяпер вырашаецца, як гэта зрабіць тэхнічна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG