Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз шукае спосабы, як перадаць беларусам заходнія вакцыны ад COVID-19

абноўлена

EU Summit in Brussels

Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заявіла, што Эўразьвяз перадасьць беларусам вакцыну ад COVID-19. Цяпер вырашаецца, як гэта зрабіць тэхнічна. Мінздароўя, тым часам, выдала дазвол на яшчэ адну расейскую прышчэпку.

«Эўразьвяз падзяліўся з нашымі ўсходнімі партнэрамі 13 мільёнамі дозаў вакцыны, будзе яшчэ больш, — напісала яна ў Твітэры. — Эўракамісія падпісала з Польскім банкам разьвіцьця пагадненьне на суму 35 мільёнаў эўра аб павелічэньні паставак вакцын дзяржавам — удзельніцам праграмаў „Усходняга партнэрства“. Мы даставім вакцыны і беларусам».

15 сьнежня адбыўся шосты саміт «Усходняга партнэрства», у якім бралі ўдзел прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 27 краін Эўразьвязу і пяці з шасьці чальцоў ініцыятывы: Украіны, Грузіі, Малдовы, Азэрбайджану, Армэніі.
Афіцыйны Менск на саміце ня быў прадстаўлены, бо прыпыніў сваё сяброўства сёлета ў чэрвені. Пры гэтым на саміт атрымала запрашэньне дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.

Беларускія ўлады раней адмовіліся завозіць у краіну заходнія вакцыны ад COVID-19. Вакцынацыя на тэрыторыі Беларусі вядзецца кітайскімі, а таксама расейскімі прэпаратамі, у тым ліку беларускага разьліву.

16 сьнежня стала вядома, што Міністэрства здароўя выдала дазвол на завоз і выкарыстаньне вакцыны «КовиВак». Гэта яшчэ адна прышчэпка расейскай вытворчасьці. Ужо каля 300 тысяч фляконаў адправіліся па ўсёй Беларусі для вакцынацыі. Згодна з дадзенымі Мінздароўя, больш за 3 970 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 3 156 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG