Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эўрапейскай рады на саміце «Ўсходняга партнэрства»: «Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу»


Шарль Мішэль

Выступаючы сёньня на саміце «Ўсходняга партнэрства», прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль прыгадаў Беларусь:

«Нам не хапае адной краіны, якой сёньня тут няма. Для Беларусі тут стаіць пустое крэсла як сымбалічнае месца. Некалькі дзён таму разам зь Вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэпам Бурэлем я сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Я пачуў пра іх барацьбу зь першых вуснаў, і я бачыў іх мужнасьць.

Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу і яго імкненьня да дэмакратычнай будучыні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG