Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у ліку пяці краін з найбольшай колькасьцю арыштаваных журналістаў


Элемэнт вокладкі кнігі «Партызаны. Журналісты ў прыцэле Лукашэнкі», якая выйшла ў Польшчы ў 2021 годзе.

32 журналісты ў няволі ў Беларусі, прычым большасьць зь іх — жанчыны.

Паводле міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь увайшла ў лік краін з найбольшай колькасьцю зьняволеных супрацоўнікаў мэдыя.

Па ўсім сьвеце ў няволі знаходзяцца 488 супрацоўнікаў СМІ — прыкладна на 20% больш, чым летась.

Згодна са зьвесткамі праваабарончай арганізацыі, больш за ўсё арыштаваных прадстаўнікоў СМІ ў Кітаі — 127. Сьледам разьмясьціліся наступныя краіны: М’янма — 52, Віетнам — 43, Беларусь — 32, Саудаўская Арабія — 31.

Пры гэтым Беларусь адзіная ў сьвеце, дзе колькасьць зьняволеных жанчын, якія супрацоўнічаюць з мэдыя, большая, чым мужчын — 17 супраць 15.

«Рэпартэры бязь межаў» зьвязваюць рэпрэсіі з жорсткім задушэньнем рэжымам Лукашэнкі масавых пратэстаў пасьля сфальшаваных леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. Усяго за год колькасць журналістаў, якія апынуліся ў няволі, вырасла з 7 да 32.

15 сьнежня Эўрапейскі вяшчальны саюз заклікаў вызваліць усіх затрыманых у Беларусі журналістаў і даць ім магчымасьць выконваць сваю працу без пагроз і перашкод.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG