Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адмовіўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары пад міжнародным назіраньнем


Карыкатура «Эўразьвяз і Беларусь», якая перамагла ў міжнародным конкурсе European Cartoon Award 2021
Карыкатура «Эўразьвяз і Беларусь», якая перамагла ў міжнародным конкурсе European Cartoon Award 2021

Нелегітымны кіраўнік Беларусі баіцца «новых хваляваньняў» у краіне.

У Беларусі ня будзе новых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам. Аб гэтым заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Віцебскай вобласьці, паведамляе тэлеканал СТБ.

«Я вас заўсёды папярэджваў і шчыра казаў: мы ня ведаем, які новы рычаг яны будуць выкарыстоўваць для ціску на нас. Але тое, што яны разгарнулі супраць нас гібрыдную вайну, гэта факт. Сродкі масавай інфармацыі, дыпляматычны ціск, палітычны ціск з патрабаваньнем неадкладна правесьці новыя выбары, выпусьціўшы так званых палітвязьняў гэтых (яны ў іх і не палітвязьні), выбары. Але ня мы выбары мусім праводзіць, — яны прыедуць, правядуць пад эгідай АБСЭ. Вы такія цуды дзе-небудзь бачылі? Каб у нейкую краіну прыехалі чужынцы і правялі выбары! Яны ў нашую цывільную краіну прыедуць праводзіць выбары. Вось іхнае патрабаваньне. Натуральна, я на гэта пайсьці не магу», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што нядаўна думаў наконт новых выбараў, але потым перадумаў, бо «ў грамадзтве могуць адбыцца новыя хваляваньні».

Прэзыдэнцкія выбары 2020 году, як і шэраг папярэдніх, на Захадзе не прызналі праз адсутнасьць празрыстасьці працэсу галасаваньня і падліку галасоў, а таксама тысячы парушэньняў на выбарчых участках па ўсёй краіне і перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй думкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG