Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат і сябар загінулага ў калёніі Вітольда Ашурка зьехалі зь Беларусі праз пагрозу перасьледу


Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус, фота Вольгі Быкоўскай
Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус, фота Вольгі Быкоўскай

Актывісты зь Бярозаўкі Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус тэрмінова пакінулі Беларусь. Вядома, што яны даведаліся, што іх плянуюць пасадзіць на вялікі тэрмін.

«Нам паступіла інфармацыя, што няважна якім чынам, няважна за што, але мы павінны сесьці надоўга», — камэнтуе Сяргей Пантус.

Цяпер мужчыны ў Польшчы.

Напярэдадні, 15 сьнежня, да жыхароў Лідчыны сталі прыходзіць сілавікі ў межах крымінальнай справы, якую завялі неўзабаве пасьля прысуду Вітольду Ашурку — за тое, што людзі выгукнулі ў залі «Ганьба» (артыкул 339 КК Беларусі «хуліганства»).

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляў, што тыя, хто раней праходзіў па справе сьведкамі, сталі падазраванымі. Брат Вітольда Андрэй Ашурак праходзіў па гэтай справе сьведкам. Да яго дадому таксама напярэдадні прыходзіла міліцыя.

Актывісты зь Бярозаўкі змагаліся за вырашэньне экалягічных праблем у рэгіёне. Яны ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі Вітольда Ашурка на парлямэнцкіх выбарах. Усталёўвалі крыжы і помнікі паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах сёлета ў траўні. Пасьля пратэстаў 2020 году яго асудзілі на 5 год калёніі.

У Бярозаўцы засталася 83-гадовая маці Вітольда і Андрэя Ашуркаў Алена Міронаўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG