Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 14 новых палітвязьняў; Вярхоўны суд ліквідаваў згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Найважнейшае за 24 верасьня


Турма ў Горадні

Падзеі 24 верасьня

24 верасьня беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 14 чалавек

Судзьдзя Вярхоўнага суду Рыма Філіпчык прыняла рашэньне задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

Вярхоўны суд пакінуў у сіле пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў адрас Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Пасьля прыпыненьня Генпракуратурай справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі ініцыятыва былых сілавікоў ByPol расказала пра новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана Бандарэнкі

Шэсьць затрыманых работнікаў «Гродна Азоту» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ

Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні

Год таму берасьцейцы зладзілі карагод на дарозе. Сёньня гэта адна з найбуйнейшых палітычных справаў у Беларусі

З раніцы 24 верасьня сілавікі праводзяць ператрусы ў Юліі Загрышавай, Дзьмітрыя Косьціна, Яўгеніі Міронавай, Ксеніі Емяльяненкі і іншых актывістаў (усяго каля 10 чалавек)

Тэлеграм-канал «Кулуары KYKY» прызналі экстрэмісцкім

Сярэдні заробак у жніўні склаў 1463 рублі, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 8,5 рубля меншая, чым у ліпені

Лічбы па сьмяротнасьці ў стацыянарах, прыведзеныя ў зборніку Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру мэдычных тэхналёгіяў, нечакана рэзка ўзрасьлі ў параўнаньні з папярэднімі гадамі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1 994 выпадкі COVID-19 за дзень (супраць 1 973 напярэдадні). Гэта найбольшая колькасьць за ўвесь час пандэміі ў краіне

24 верасьня на 48-й сэсіі Рады ў правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялёг па прамежкавай абноўленай інфармацыі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку

Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG