Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 2000. Новы рэкорд выяўленых з каранавірусам у Беларусі за дзень


Шпіталізацыя хворых з каранавірусам, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1 994 выпадкі COVID-19 за дзень (супраць 1 973 напярэдадні). Гэта найбольшая колькасьць за ўвесь час пандэміі ў краіне.

Як паведамілі ў ведамстве, 12 чалавек памерлі ад каранавірусу.

Агулам у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 24 верасьня, зарэгістравалі 526 тысяч 242 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі памерлі 4 тысячы 66 пацыентаў. Акрыялі 510 тысяч 304 чалавекі з раней пацьверджаным каранавірусным дыягназам.

За мінулыя суткі выканалі 32 тысячы 227 тэстаў. Агулам, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, іх ужо зроблена 8 мільёнаў 332 тысячы.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG