Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў незалежных журналістаў, калючы дрот на літоўска-беларускай мяжы. Найважнейшае за 9 ліпеня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Найважнейшыя падзеі 9 ліпеня.

Працягваліся ператрусы ў незалежных беларускіх журналістаў — у Менску, Баранавічах, Берасьці, Гомлі, Ганцавічах, Лунінцы.

У Гомельскім СІЗА-3 працягваўся закрыты судовы працэс у справе Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзімера Цыгановіча і Дзьмітрыя Папова.

Суд у Горадні прызнаў Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім.

Павал Латушка даў паказаньні на Аляксандра Лукашэнку ў варшаўскай акруговай пракуратуры.

Паэт Уладзімер Някляеў адзначыў 75-годзьдзе.

Літоўскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю 9 ліпеня пачалі ўсталёўваць драцяную загародку для ўзмацненьня кантролю над патокамі мігрантаў.

Прадстаўнікі парлямэнтаў некалькіх эўрапейскіх дзяржаў і ЗША заклікалі забараніць палёты рэйсаў, на якіх мігранты трапляюць у Беларусь.

Ізраіль забараніў сваім грамадзянам наведваць Беларусь

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG