Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль забараніў сваім грамадзянам наведваць Беларусь


Машына правярае тэмпэратуру цела людзей у Міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён у Ізраілі
Машына правярае тэмпэратуру цела людзей у Міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён у Ізраілі

Міністэрства аховы здароўя Ізраілю 9 ліпеня паведаміла аб пашырэньні «чырвонага» сьпісу краін, якія ізраільцянам забаронена наведваць праз пагрозу заражэньня каранавірусам: у сьпіс з 12 ліпеня ўключаны Беларусь і Ўзбэкістан.

Пра гэта паведамляе сайт newsru.co.il, адзначаючы, што гаворка ідзе пра краіны, якія не апавяшчалі Сусьветную арганізацыю здароўя аб значным росьце колькасьці тых, хто заразіўся каранавірусам або памерлых ад COVID-19. «Па ўсёй бачнасьці, менавіта адсутнасьць дакладнай інфармацыі паслужыла падставай для ўключэньня гэтых краін у „чырвоны“ сьпіс», — дадае згаданы сайт.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі з пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся каля 425 тысяч чалавек, зь якіх памерлі 3412 (сьмяротнасьць 0,8%). Сярэдняя сьмяротнасьць сярод заражаных у сьвеце — 2,2%.

Такім чынам з 12 ліпеня ў ізраільскі сьпіс краін з максымальнай рызыкай заражэньня каранавірусам уключаныя: Расея, Беларусь, Узбэкістан, Аргентына, Бразылія, Мэксыка, Індыя і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG