Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка даў паказаньні на Лукашэнку ў варшаўскай пракуратуры


Павал Латушка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў якасьці сьведкі і пацярпелага даў паказаньні на Аляксандра Лукашэнку ў варшаўскай акруговай пракуратуры.

Пра гэта Латушка паведаміў у сваім відэазвароце, адзначыўшы, што польскі пракурор атрымаў ад яго канкрэтныя факты, прозьвішчы і імёны асобаў, ад якіх былі пагрозы на яго адрас.

«Усе тыя людзі, якія сёньня зьдзяйсьняюць злачынствы ў нашай краіне, яны, безумоўна, атрымаюць пакараньне, — сказаў у відэазвароце Латушка. — Нікому зь іх ня ўдасца сысьці ад адказнасьці».

Раней Латушка падаваў у пракуратуру заяву аб пагрозах яго жыцьцю і здароўю, якія атрымліваў публічна і непублічна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG