Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-канал Hrodna.life прызналі «экстрэмісцкім». Суд быў закрыты


Аляксей Шота
Аляксей Шота

У судзе Ленінскага раёну Горадні ў закрытым рэжыме прайшло пасяджэньне аб прызнаньні тэлеграм-каналу Hrodna.life экстрэмісцкім.

За тры гадзіны да паседжаньня галоўны рэдактар Аляксей Шота падаў скаргу на рашэньне абласной экспэртнай камісіі, абапіраючыся на якое, пракурор гораду папрасіў прызнаць канал экстрэмісцкім.

Аляксей прасіў адмяніць рашэньне камісіі і прыпыніць суд да разгляду ягонай скаргі. Але суд адхіліў хадайніцтва.

Паводле прадстаўніцы пракуратуры Юліі Іванчык, камэнтары на канале ўтрымлівалі інфармацыю, «накіраваную на распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці ці розьні». Яна адзначыла, што «сыстэмных дзеяньняў па спыненьні распаўсюду экстрэмісцкай інфармацыі не праводзілі». На яе думку, гэтага дастаткова для прызнаньня тэлеграм-канала вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальваньні сацыяльнай варожасьці.

Пракурор таксама папрасіла адхіліць хадайніцтва Аляксея Шоты аб прыпыненьні судовай справы і працягнуць разгляд пісьмовых доказаў на закрытым паседжаньні, бо матэрыялы справы ўтрымліваюць дакумэнты з грыфам «для службовага карыстаньня».

Судзьдзя падтрымала абедзьве прапановы пракуратуры. Усіх прысутных, акрамя зацікаўленых бакоў — Аляксея Шоты і прадстаўніцы пракуратуры — папрасілі пакінуць залю пасяджэньняў.

Рашэньне суду вынесьлі пасьля закрытага пасяджэньня. Судзьдзя Вольга Шуманская прызнала канал Hrodna.life экстрэмісцкім, паведамляе выданьне.

Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота не пагадзіўся з прысудам:

«Лічу, што маё права на справядлівы разгляд справы было парушана. Суд, згодна з арт. 160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, павінен быў прыпыніць пасяджэньне да моманту, калі будзе разгледжана мая скарга на заключэньне экспэртнай камісіі. Раней падаць скаргу я ня мог у прынцыпе — толькі за дзень да суду я азнаёміўся з матэрыяламі справы», — сказаў Аляксей Шота пра сваё хадайніцтва, якое судзьдзя не задаволіла.

У чэрвені парталу Hrodna.life прысудзілі 14 500 рублёў штрафу за публікацыю фота зь лягатыпам тэлеграм-каналу, забароненага беларускімі ўладамі. Галоўнага рэдактара Аляксея Шоту і рэдактарку праектаў Ірыну Новік у гэтай справе затрымлівалі і зьмяшчалі пад варту. У рэдакцыю прыходзілі сілавікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG