Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме разгледзяць закон, які прапануе расейскае грамадзянства беларусам і ўкраінцам


Расейскі пашпарт
Расейскі пашпарт

У Дзяржаўную Думу Расеі будзе ўнесены на разгляд законапраект аб рэпатрыяцыі, паводле якога грамадзяне Беларусі і Ўкраіны змогуць свабодна атрымліваць расейскае грамадзянства

Пры гэтым у законапраекце адзначаецца, што адмаўляцца ад ранейшага грамадзянства не патрабуецца, а таксама не абавязкова мець сваякоў, якія раней пражывалі на тэрыторыі Расеі.

Паводле тэксту дакумэнту, законапраект вызначае працэдуру «вяртаньня расейскіх суайчыньнікаў на сталае пражываньне на сваю гістарычную радзіму — у Расейскую Фэдэрацыю ў парадку рэпатрыяцыі ў мэтах выкананьня часткі трэцяй артыкула 69 Канстытуцыі».

Такім чынам аўтары ініцыятывы хочуць захаваць «агульнарасейскую культурную ідэнтычнасьць», а таксама «прадухіліць асыміляцыю, перш за ўсё ў дзяржавах, законы і практыка якіх ствараюць праблемы для задавальненьня нацыянальных правоў і інтарэсаў расейскіх суайчыньнікаў».

Адзін з аўтараў законапраекту, першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін, у інтэрвію РИА Новости сказаў, што калі ўкраінцы і беларусы «хочуць і самаідэнтыфікуюць сябе як расейскія суайчыньнікі, то мы не павінны ў гэтым выпадку іх не прызнаваць».

Канстанцін Затулін
Канстанцін Затулін

Як пішуць РИА Новости, законапраект рыхтавала група супрацоўнікаў інстытуту краінаў СНД на чале з намесьнікам дырэктара інстытуту Аляксандрай Дакучаевай. Закон будзе разгледжаны ўжо новым складам Дзярждумы, сказаў Затулін. На яго думку, рэалізацыя закону можа прыцягнуць у краіну мільёны суайчыньнікаў, перш за ўсё з Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG