Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Савет Фэдэрацыі прыняў закон, які прызнае ўкраінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы


Мітынг каля Вярхоўнай рады Ўкраіны, 25 красавіка 2019 году

Савет Фэдэрацыі Расеі прыняў закон, які прызнае ўкраінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы без патрэбы праходзіць спэцыяльную гутарку падчас атрыманьня дакумэнтаў.

Пакуль жа замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць быць прызнаныя носьбітамі расейскай мовы па выніках гутаркі, якую правяла профільная камісія. Такі статус дае права атрымаць расейскае грамадзянства са спрошчанай працэдурай.

Закон прадугледжвае магчымасьць прызнаньня камісіяй носьбітамі расейскай мовы без праходжаньня гутаркі грамадзян Беларусі і Ўкраіны, якія свабодна валодаюць расейскай мовай, пры падачы асабіста заявы аб прызнаньні іх носьбітамі рускай мовы.

Таксама сэнатары ўхвалілі закон, які скарачае з 6 да 3 месяцаў адзіны тэрмін разгляду заяў аб прыёме ў расейскае грамадзянства спрошчаным парадкам.

Цяпер, каб закон набыў моц, яго павінен падпісаць Ўладзімір Пуцін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG