Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута ў СІЗА КДБ, пачалося блякаваньне люстэрак забароненых сайтаў. Найважнейшае за 13 красавіка


Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў, затрыманыя КДБ
Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў, затрыманыя КДБ

Найважнейшае за 13 красавіка.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі «па непасрэдным падазрэньні ва ўчыненьні злачынства» затрымаў Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту

У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду

На патрабаваньне Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка правайдэры пачалі блякаваць доступ да сайту Naviny.online — інтэрнэт-газэты агенцтва БелаПАН

Міністэрства здароўя забараніла ўвозіць і распаўсюджваць у Беларусі асобныя найменьні парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі гандлёвай маркі Nivea

Улады Менску патрабуюць ад пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» 180 тысяч даляраў падатку за забраны імі будынак

Эканамічны суд Менску аштрафаваў «Нашу Ніву» на 300 базавых велічынь (8700 рублёў) фармальна за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць»

Памёр адзін зь лідэраў гурту «Песняры» сьпявак Леанід Барткевіч

Беларусь заявіла пра парушэньне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы неўстаноўленым самалётам. Польшча абвяргае

Нямецкі дыстрыб’ютар хімічнай прадукцыі Helm AG устрымаецца ад супрацоўніцтва з «Гродна Азот». Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азоту», які атрымаў ліст ад нямецкай кампаніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG