Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пушкін застаецца за кратамі; Герасіменя выстаўляе на аўкцыён свой алімпійскі мэдаль. Найважнейшае за 3 красавіка


Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя

Пушкін застаецца за кратамі, Герасіменя выстаўляе на аўкцыён свой алімпійскі мэдаль, ААЦ дадуць права адключаць інтэрнэт. Найважнейшае за 3 красавіка

Два жыхары Жлобіну за ўдзел у пратэстах атрымалі 2,5 і 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму

Мастака Алеся Пушкіна не выпусьцяць да суда

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль чэмпіянату сьвету-2012, заваяваны на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем

ААЦ хочуць надзяліць правам адключаць інтэрнэт

Распрацоўнікі плятформы «Голас» абверглі інфармацыю аб узломе, якая напярэдадні зьявілася ў інтэрнэце

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у хрысьціянскае сьвята Вялікай пятніцы зьвярнуўся да вернікаў, узгадаўшы вольны выбар Езуса, а таксама немінучае сьвітаньне, якое адбудзецца ў Беларусі, як адбылося калісьці на Галгофе

1 красавіка беларускі мастак Аляксей Кузьміч спрабаваў пранікнуць у двор прэзыдэнцкага палацу ў Парыжы. Акцыяніст ладзіў акцыю «Імітацыя». Пасьля сутак у арышце яго вызвалілі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў першую тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і запэўніў суразмоўцу ў непахіснай падтрымцы сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны перад абліччам расейскай агрэсіі, якая працягваецца ў Данбасе і Крыме

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG