Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн запэўніў Зяленскага ў цьвёрдай падтрымцы з боку ЗША


Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі (каляж)
Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі (каляж)

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў у пятніцу першую тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, паведамляецца на сайце Белага дому.

Байдэн запэўніў суразмоўцу ў непахіснай падтрымцы сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны перад абліччам расейскай агрэсіі, якая працягваецца ў Данбасе і Крыме.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў прыхільнасьць яго адміністрацыі стратэгічнаму партнэрству, падтрымку пляну Зяленскага па барацьбе з карупцыяй і прасоўваньню рэформаў, заснаваных на дэмакратычных каштоўнасьцях. У Белым доме лічаць, што менавіта гэтыя каштоўнасьці служаць справядлівасьці, бясьпецы і росквіту народу Ўкраіны.

Абодва лідэры пагадзіліся, што гэтыя рэформы зьяўляюцца стрыжнем эўраатлянтычных памкненьняў Украіны. Уладзімір Зяленскі таксама заявіў пра гэта ў выступе пасьля размовы з прэзыдэнтам ЗША.

Прэзыдэнты абедзьвюх краінаў таксама абмеркавалі важнасьць шчыльнага супрацоўніцтва паміж ЗША і Ўкраінай у супрацьдзеяньні пандэміі COVID-19.

Раней у пятніцу зьявілася заява Дзьмітрыя Пяскова, прэсавага сакратара прэзыдэнта Расіі, пра «вельмі небясьпечнай» сытуацыі на лініі судакрананьня ў Данбасе. Агенцтва Інтэрфакс прыводзіць словы Пяскова аб «шматлікіх правакацыях» з боку ўзброеных сілаў Украіны.

Штаб апэрацыі Аб’яднаных сілаў на ўсходзе Ўкраіны паведаміў вечарам у пятніцу, што 2 красавіка сытуацыя ў зоне канфлікту была напружанай. Урадавыя войскі, грамадзянская інфраструктура неаднаразова падвяргаліся абстрэлу. Раненьні атрымалі двое вайскоўцаў і адзін цывільны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG