Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі зацьвердзіў стратэгію бясьпекі Ўкраіны з рэінтэграцыяй Крыму


Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зацьвердзіў стратэгію ваеннай бясьпекі, якая прадугледжвае рэінтэграцыю анэксаванага Расеяй Крыму і атрыманьне сяброўства ў NATO.

У дакумэнце адзначаецца, што Ўкраіна мае права на самаабарону і абарону ад агрэсіі, але ня ставіць сваёй мэтай дасягнуць вайсковага парытэту з Расеяй. У адваротным выпадку гэта прывяло б «да празьмернай мілітарызацыі дзяржавы».

Удакладняецца, што стратэгія будзе спрыяць інтэграцыі Ўкраіны ў эўраатлянтычную прастору. Дакумэнт таксама прадугледжвае ўдзел краіны ў міжнародных апэрацыях па падтрыманьні міру і бясьпекі.

Раней ва Ўкраіне была прынятая стратэгія рэінтэграцыі Крыму — праз 7 гадоў пасьля яго анэксіі Расеяй.

Расейскі МЗС раней заявіў, што любыя дзеяньні Ўкраіны для вяртаньня Крыму ў свой склад нелегітымныя і будуць успрымацца як агрэсія ў дачыненьні да РФ.

Расея абвясьціла аб уключэньні Крыму ў свой склад па выніках рэфэрэндуму ў 2014 годзе. Ён быў праведзены на паўвостраве насуперак заканадаўству Ўкраіны і пасьля таго, як паўвостраў узялі пад кантроль расейскія вайскоўцы.

З прычыны анэксіі паўвострава і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны ЗША і Эўразьвяз увялі супраць Расеі санкцыі. Масква называе далучэньне паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці», а свой удзел у ваенным канфлікце ў Данбасе адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG