Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала крымінальную справу супраць 23 расейскіх артыстаў


Зорка расейскай эстрады Грыгоры Лепс

Пракуратура Ўкраіны пачала крымінальную справу супраць 23 расейскіх артыстаў, якія бралі ўдзел у канцэрце з нагоды адкрыцьця Крымскага моста. Іх абвінавачваюць у незаконным ўезьдзе на паўвостраў, які ўкраінскія ўлады лічаць акупаванай тэрыторыяй.

У паведамленьні пракуратуры не называюцца імёны артыстаў, але сьпіс тых, хто ўдзельнічаў у канцэрце, публікуе ўкраінскае выданьне Strana.ua. Сярод іх — Грыгоры Лепс, Пелагея, Аляксандар Маршал, Дзяніс Майданаў, Вольга Кармухіна, Аляксандар Буйноў, Дзіма Білан, Алег Газманаў, Валерыя, Жасьмін, Дзьмітры Харацьян, Алёна Сьвірыдава, група «Градусы», артысты Кубанскага казацкага хору і ансамбаль песьні і танцу Чарнаморскага флёту.

Аб плянах будаўніцтва Крымскага мосту ў абыход мацерыковай часткі Ўкраіны расейскія ўлады абвясьцілі адразу ж пасьля анэксіі Крыму. Аўтадарожная частка мосту была адкрытая ў траўні 2018 году, чыгуначная — у сьнежні 2019 году.

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць дзесяці кампаній і некалькіх прыватных асоб, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве Крымскага мосту, у тым ліку — супраць фірмы «Стройгазмонтаж», заснавальнік якой — набліжаны да Ўладзіміра Пуціна бізнэсовец Аркадзь Ротэнберг. У Расеі за будаўніцтва мосту Ротэнберг атрымаў званьне Героя Працы.

Расія анэксавала Крым па выніках рэфэрэндуму ў 2014 годзе. Ён быў праведзены насуперак заканадаўству Ўкраіны і пасьля таго, як паўвостраў узялі пад кантроль расейскія вайскоўцы. Краіны Захаду лічаць гэта парушэньнем нормаў міжнароднага права. Масква называе далучэньне паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG