Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што спыніла шпіёнскую дзейнасьць агента КДБ Беларусі


Служба бясьпекі Ўкраіны

Контравыведка Службы бясьпекі Ўкраіны выкрыла на тэрыторыі Валынскай вобласьці выведніцкую дзейнасьць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляецца на сайце ведамства, выяўлена, што падазраваны быў завэрбаваны беларускім КДБ і накіраваны на тэрыторыю Ўкраіны для арганізацыі незаконнай дзейнасьці.

Дакумэнтальна пацьверджана, што супрацоўнікі замежнай спэцслужбы распрацавалі агенту заданьні дзеля збору інфармацыі аб сытуацыі на мяжы:

  • стан і парадак аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны
  • тэхнічнае абсталяваньне, колькасць пэрсаналу памежнай службы
  • характарыстыка і кампрамэтацыя дадзеных пра памежнікаў і мытнікаў.

Паведамляецца, што ў дадатак запатрабавалі ад агента арганізаваць каналы для транспартаваньня зброі і прадметаў двайнога прызначэньня празь дзяржаўную мяжу. З гэтай мэтай супрацоўнік КДБ Беларусі спрабаваў прыцягнуць да супрацы вайскоўцаў Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Дадзеныя, атрыманыя контравыведкай СБУ, сьведчаць, што такая дзейнасьць сярод іншага была накіраваная на арганізацыю правакацый і стварэньне інфармацыйных падставаў для абвінавачаньняў у нібыта пастаўках Украінай зброі для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі.

Грамадзянін Беларусі падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 1. арт. 114 (шпіянаж) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.

Камэнтару КДБ Беларусі на гэты конт пакуль няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG