Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААЦ хочуць надзяліць правам адключаць інтэрнэт


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

На адкрыцьці веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў быў прадстаўлены праект паправак у закон «Аб электрасувязі». Ён сярод іншага ўзаконьвае адключэньне інтэрнэту па рашэньні Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі (ААЦ)

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне dev.by.

Праектам закону прапануецца надзяліць ААЦ правам прымаць рашэньні аб прыпыненьні або абмежаваньні функцыянаваньня сетак электрасувязі і сродкаў сувязі, якія ў іх ўваходзяць, у прадугледжаных законапраектам выпадках. Сайт dev.by спасылаецца на прэсавую служба Палаты прадстаўнікоў.

Пры гэты апэратарам сетак электрасувязі давядзецца выконваць указаньні ААЦ, а за страты карыстальнікам адказнасьці ня будзе.

Прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў паведаміла, што невыкананьне апэратарамі адпаведных патрабаваньняў ААЦ будзе прызнавацца грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні ў галіне сувязі.

Адначасова замацоўваецца, што да апэратараў электрасувязі не ўжываюцца меры, прадугледжаныя заканадаўствам за невыкананьне ліцэнзійных патрабаваньняў і ўмоў, калі такія парушэньні паўсталі ў выніку выкананьня патрабаваньняў ААЦ.

Таксама вызначаецца, што прыпыненьне або абмежаваньне функцыянаваньня сетак электрасувязі па рашэньні ААЦ не зьяўляецца падставай для ўзьнікненьня адказнасьці апэратара электрасувязі за страты, нанесеныя карыстальнікамі паслуг электрасувязі ў выніку такіх дзеяньняў.

Цяпер закон «Аб электрасувязі» дазваляе прыпыняць або абмяжоўваць доступ да сувязі і інтэрнэту ў Беларусі толькі «пры ўзьнікненьні надзвычайных сытуацый, увядзеньні надзвычайнага або ваеннага становішча».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG