Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяржаўных арганізацыях пачынаюць жорстка фільтраваць інтэрнэт


Падчас маршу пратэсту ў Менску, 23 жніўня
Падчас маршу пратэсту ў Менску, 23 жніўня

Інтэрнэт-правайдэр «Дзелавая сетка» паведаміў, што зь 15 верасьня ў дзяржаўных органах і арганізацыях будуць заблякаваныя замежныя DNS-сэрверы. Гэта азначае, што будуць дасяжныя толькі дазволеныя беларускія вэб-сайты.

У паведамленьні на афіцыйным сайце кампанія спасылаецца на загад Апэратыўна-аналітычнага цэнтру № 408 ад 6 сьнежня 2019 году. 15 верасьня ён уступіць у сілу і будзе тычыцца ўсіх інтэрнэт-правайдэраў, упаўнаважаных пастаўляць інтэрнэт-паслугі дзяржаўным арганізацыям.

Паводле загаду ААЦ, пастаўнікі інтэрнэт-паслуг для дзяржаўных арганізацыяў мусяць укараніць сыстэму апрацоўкі DNS-запытаў карыстальнікаў з выключэньнем наўпроставага выкарыстаньня замежных DNS-сэрвераў.

Сярод іншых захадаў кантролю за карыстальнікамі — абавязковае выкарыстаньне правайдэрам глыбокага аналізу пакетаў з дадзенымі ў рэальным часе. Гэта дазваляе, сярод іншага, выяўляць трафік віртуальных прыватных сетак (VPN — дазваляюць абыходзіць блякаваньне канкрэтных сайтаў. — РС), абмяжоўваць хуткасьць і якасьць трафіку (у тым ліку разнастайных мабільных праграмаў і мэсэнджэраў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG