Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як рэвалюцыя паўплывала на ІТ-сэктар? Меркаваньне экспэртаў


Як можна патлумачыць станоўчыя вынікі працы ПВТ у мінулым годзе? Якія фактары ўплывалі летась на становішча беларускай ІТ-галіны? Якія ІТ-кампаніі сышлі з Беларусі? Якія прынятыя ці плянаваныя рашэньні ўладаў могуць паўплываць на становішча ІТ-галіны?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць навуковая супрацоўніца дасьледнага цэнтру BEROC Ганна Агінская і ІТ-прадпрымальнік Сяргей Лаўрыненка.

Днямі кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі агучыў вельмі аптымістычныя вынікі працы Парку.

У 2020 годзе мы істотна павялічылі экспарт — тэмп росту склаў 125%. У выніку яго аб’ём дасягнуў 2 млрд 735 млн долараў. Агульны аб’ём вытворчасьці — 7 млрд 400 млн рублёў з тэмпам росту 143%. Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю Парку

Колькасьць кампаніяў-рэзыдэнтаў дасягнула 1021. Толькі за мінулы год у Парк прыйшлі 236 новых рэзыдэнтаў, у сакавіку 2021-га — яшчэ 65.

Агінская

  • Быў прыток рэзыдэнтаў у ПВТ, адпаведна расла і даходнасьць
  • У цэлым галіна ІТ налічвае ў Беларусі больш за 3 тысячы кампаніяў, а в ПВТ — крыху больш за 1000
  • Пакуль мы ведаем дадзеныя толькі па ПВТ, пакуль не апублікаваныя вынікі за 2020 год па ўсёй галіне
  • Дынаміка за 2020 год — гэта дынаміка выкананьня кантрактаў, заключаных раней, да пачатку палітычнага крызісу і нават да пачатку пандэміі
  • Калі дынаміка стала нэгатыўнай, то мы гэта ўбачым у выніках 2021 году
  • Пандэмія ўдарыла па ўсіх галінах, але калі казаць пра ІТ, то пэўныя сэгмэнты гэтай галіны выйгралі ад пандэміі, павысіўся попыт на воблачныя і сецевыя тэхналёгіі, на тэхналёгіі бясьпекі
  • Часткова гэтым тлумачыцца і рост ПВТ
Ганна Агінская
Ганна Агінская
  • Ні на адзін рынак зьяўленьне новых рэгулятараў станоўча не ўплывала
  • Мяркую, што гэта тычыцца і рэгулятара ў сфэры ІТ, пра стварэньне якога Лукашэнка заявіў на ўрадавай нарадзе
  • Падвышэньне падаткаў на ІТ на некалькі адсоткаў стала кампрамісам і яе ІТ выйграў малой крывёй
  • Пляны загрузіць ПВТ дзяржаўнымі замовамі не выглядаюць рэалістычнымі, дзе на іх возьмуць грошы?
  • Ільготы, якія мае ПВТ, найбольш прывабныя ва ўсім рэгіёне
  • Пакуль яны будуць існаваць, масавага адтоку ІТ-кампаніяў і ІТ-адмыслоўцаў ня будзе

Лаўрыненка

  • Калі мы паглядзім дынаміку вынікаў працы ПВТ, то тэмпы росту скараціліся
  • У 2019 годзе тэмп росту экспарту склаў каля 60%, летась — 25%
  • Ёсьць пэўная інэрцыя ў ІТ, кантракты заключаюцца на працяглы час
  • Нельга націснуць кнопку і ўсе зьедуць, гэта сотні тысячаў людзей зь сем’ямі
  • Гэта ня можа зьмяніцца хутка
  • ПВТ застаецца вельмі прывабным у сэнсе падаткаабкладаньня
  • Прыход кампаніяў у ПВТ будзе працягвацца
  • EPAM не сышоў з ПВТ, 10 тысячаў чалавек ня могуць сысьці
  • Ёсьць вельмі шчыльная ўзаемазалежнасьць дзяржавы і ІТ, ніхто ня будзе рабіць рэзкіх крокаў
  • Такой кампаніі, як EPAM, скандалы нявыгадныя, гэта ўплывае на курс яе акцыяў
Сяргей Лаўрыненка
Сяргей Лаўрыненка
  • Пры Цапкалу ў ПВТ было цяжка трапіць, але зь яго амаль ніхто не сыходзіў
  • Пры Янчэўскім сталі ў Парк прымаць амаль усіх ахвотных, але многія і сыходзяць адтуль
  • Некаторыя невялікія кампаніі зараз сапраўды сыходзяць з ПВТ, адкрываюць офісы ў іншых краінах
  • У ПВТ у дзяржаве шмат ворагаў
  • Можна зразумець, чаму Янчэўскі маўчыць, ён імкнецца абараняць ПВТ
  • Кіраўнікі буйных кампаніяў Янчэўскага вельмі паважаюць
  • Пандэмія мела свой нэгатыўны ўплыў на ІТ. У нас была ІТ-кампанія, якая цалкам працавала на турыстычную індустрыю
  • «Лёг» турызм — «лягла» і кампанія
  • Пацярпелі кампаніі, якія працавалі на мэдыцыну
  • У 2020 годзе мэдыцыне было не да інавацыяў, у іх была адна інавацыя — гэта закупляць апараты ШВЛ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG