Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая ІТ-кампанія Embracer купіла беларускую Easybrain за 640 мільёнаў даляраў


Распрацоўніка мабільных гульняў Easybrain Limited паглынула швэдзкая кампанія Embracer Group. Пра гэта паведамляе выданьне dev.by.

Кошт угоды — 640 мільёнаў даляраў у дзень зьдзелкі плюс да 125 мільёнаў даляраў пры дасягненьні ўзгодненых фінансавых паказчыкаў на працягу 6 гадоў.

Топ-мэнэджары Easybrain Пётар Скаромны, Мацьвей Цімашэнка і Алег Грушэвіч стануць трэцімі па велічыні акцыянэрамі Embracer, а Easybrain — восьмай па ліку даччынай кампаніяй Embracer.

У папярэдні раз Пётар Скаромны і Мацьвей Цімашэнка заключалі гучную зьдзелку ў 2014 годзе — тады яны прадалі беларускую кампанію — распрацоўніка мабільных прыкладаньняў Apalon амэрыканскай карпарацыі IAC.

* * *

Easybrain — распрацоўнік мабільных гульняў, спэцыялізуецца на галаваломках і лягічных гульнях. Колькасьць супрацоўнікаў — 230 чалавек. Штаб-кватэра — на Кіпры, офіс распрацоўкі — у Менску.

Па выніках 2020 году Easybrain увайшла ў топ-3 самых папулярных беларускіх распрацоўнікаў. Па дадзеных Sensor Tower, гульні і праграмы кампаніі карыстальнікі спампавалі 328 мільёнаў разоў.

Embracer Group — швэдзкая кампанія па вытворчасьці кампутарных гульняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG