Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook набыў беларускі «Маскарад»


Generic - MSQRD application screenshots combo, 4Mar2016

Сума, за якую купілі MSQRD, невядомая, але беларускія бізнэсоўцы нядаўна ацэньвалі кампанію ў 10-20 мільёнаў даляраў.

Беларуская кампанія Masquerade, аўтары мабільнай праграмы MSQRD, абвясьціла пра далучэньне да Facebook. Сума, за якую купілі кампанію, не называецца.

«У той час, як мы станем партнэрамі з Facebook, каб інтэграваць нашую тэхналёгію, праграма застанецца працаваць, каб вы маглі запісваць забаўныя сэлфі і працягвалі выкарыстоўваць прадукт. Таксама можаце чакаць, што мы дадамо новыя магчымасьці!» — пракамэнтаваў пакупку дырэктар кампаніі Яўген Неўгень.

Нядаўна хадзілі чуткі пра пакупку MSQRD кампаніяй Apple нібыта за 117 млн даляраў, але беларускія ІТ-бізнэсоўцы ацэньвалі «Маскарад» у 10-20 млн.

Праграма MSQRD, даступная для iPhone і iPad, а таксама ў бэта-вэрсіі для Android. Яна дазваляе ў рэальным часе замяняць на відэа твары людзей на маскі, прычым маскамі могуць быць твары рэальных людзей. Заходняя прэса зьвязвала посьпех праграмы з магчымасьцю скамбінаваць свой твар з тварам Леанарда ды Капрыё — такая магчымасьць зьявілася якраз напярэдадні таго, як актор атрымаў доўгачаканы «Оскар».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG