Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТ-кампанія Andersen перанесла штаб-кватэру зь Менску ў Кіеў «дзеля спакою кліентаў»


У менскім офісе кампаніі

Кампанія ў якасьці галаўнога офісу пазначыла кіеўскі, хаця раней такім лічыўся офіс у Менску.

Таксама кампанія адкрыла вакансіі для распрацоўнікаў у Кракаве, паведаміў сайт dev.by. У Andersen пракамэнтавалі гэтыя перамены.

«Штаб-кватэра для нас — досыць фармальнае паняцьце. Унутры кампаніі мы лічым, што офісы раўнапраўныя. Кіеў пазначылі для большага спакою кліентаў. У Кракаве офіс распрацоўкі зьявіўся пару месяцаў таму, але пакуль зусім невялікі — арандуем каворкінг. Пакуль там працуюць толькі мясцовыя хлопцы, але ў пэрспэктыве будуць пераезды зь іншых нашых офісаў».

Па словах прадстаўнікоў Andersen, фармальны перанос штаб-кватэры зь Менску ў Кіеў адбыўся каля трох месяцаў таму. У Беларусі ў Andersen працуюць больш за 500 супрацоўнікаў.

За апошнія паўгода ня менш чым 15 беларускіх ІТ-кампаній адкрылі офісы ва Ўкраіне, Польшчы і Літве. Сярод іх EPAM, Wargaming, Flo, Godel Technologies.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG