Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70% кіраўнікоў беларускіх ІТ-кампаній чакаюць пагаршэньня ўмоў працы, — апытаньне


Парк высокіх тэхналёгій у Менску.

Такія вынікі апытаньня, у якім прынялі ўдзел 142 кіраўніка беларускіх ІТ-кампаній.

Большасьць прадстаўнікоў беларускіх ІТ-кампаній чакаюць далейшага пагаршэння ўмоў для сваёй дзейнасьці ў краіне. Апытаньне праводзілася ў рамках прафэсійнай супольнасьці Belarus IT Companies Club (BICC) у студзені гэтага года і была прысьвечана ўплыву на IТ-галіну павышэньня падаходнага падатку з 9% да 13%.

У ходзе сацыялягічнага дасьледаваньня 52% апытаных кіраўнікоў кампаній заявілі, што плянуюць кампэнсаваць павышэньне падаходнага падатку за свой кошт. Пятая частка рэспандэнтаў (20%) перанесьлі павышэньне падаходнага падатку на супрацоўнікаў цалкам, а 13% кампаній вырашылі падзяліць павышэньне ў розных прапорцыях.

Камэнтуючы свае чаканьні, 70% апытаных рэспандэнтаў паведамілі, што прагназуюць пагаршэньне ўмоў для IТ-бізнэсу ў Беларусі, у тым ліку далейшае павышэньне падаткаў. У той жа час 28% рэспандэнтаў думаюць, што больш зьменаў ня будзе і падатковыя ўмовы застануцца ранейшымі.

Пры гэтым толькі малая доля рэспандэнтаў (2%) чакае паляпшэньня ўмоў для IТ-бізнэсу ў Беларусі.

Для пошуку дадатковых даходаў у бюджэт улады сёлета адмянілі шэраг падатковых ільгот, у тым ліку па выплаце падатку на прыбытак, зямельнага падатку і падатку на даданую вартасьць.

Рашэньні ўраду закранулі таксама сэктар інфармацыйна-камунікацыйных паслуг. Для мабільных апэратараў стаўка падатку на прыбытак з 2021 г. была павялічана з 18% да 30%, а стаўка падаходнага падатку для работнікаў кампаній — рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій была павялічаная з 9% да 13%.

XS
SM
MD
LG