Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70 тысячаў прагаласавалі на плятформе «Сход», ЭЗ і САЗ дапамогуць Беларусі з вакцынай супраць COVID-19. Найважнейшае за 13 лютага


70 тысячаў прагаласавалі за прадстаўнікоў на плятформе «Сход», ЭЗ і САЗ маюць плян дапамогі Беларусі з вакцынай супраць COVID-19. Найважнейшае за 13 лютага

Сёньня заканчваецца галасаваньне за народных прадстаўнікоў на лічбавай плятформе «Сход». На цяперашні момант прагаласавалі ўжо больш за 70 тысяч чалавек

Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка заявіў, што 1090 беларускіх чыноўнікаў паведамілі пра жаданьне падпісаць адкрыты ліст аб адстаўцы Лукашэнкі

У Менску ГУБАЗіК спыніў падпольную вытворчасьць прадметаў зь незарэгістраванай сымболікай

Эўразьвяз і САЗ аб’яднаюць намаганьні ў рамках маштабнай сумеснай ініцыятывы, закліканай садзейнічаць пастаўкам вакцынаў і правядзеньню вакцынацыі супраць COVID-19 у шасьці краінах «Усходняга партнэрства» — Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне

Міністэрства здароўя Беларусі заявіла пра станоўчыя прагнозы разьвіцьця сытуацыі з каранавірусам, якія дазваляюць працягнуць паэтапнае перапрафіляваньне ложкаў у бальніцах Беларусі

Былы камандзір украінскага дабраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка абверг абвінавачваньні ў датычнасьці да арганізацыі тэрактаў у Беларусі. Гэтыя абвінавачваньні прагучалі ў фільме АНТ «Траціл пратэсту»

Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны сьпіс» краін. Гэта азначае, што пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG