Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін сёньня — гэта Лукашэнка». Віктар Шэндэровіч пра тое, чаму людзі выйшлі на пратэсты


Віктар Шэндэровіч
Віктар Шэндэровіч

Да мітынгаў у падтрымку палітыка Аляксея Навальнага 23 студзеня далучыліся і расейскія знакамітасьці. Сярод тых, хто выйшаў на мітынгі, быў пісьменьнік Віктар Шандаровіч. У інтэрвію «Настоящему времени» ён расказаў, ці можна яшчэ правесьці мяжу паміж пратэставымі акцыямі за Навальнага і супраць Пуціна.

За Навальнага ці супраць Пуціна

Натуральна, выходзілі людзі ня толькі за Навальнага. Навальны стаў сымбалем барацьбы з пуцінскім рэжымам. Цяпер ужо відавочна, што спрэчка пра тое, хто лідэр расійскай апазыцыі, незалежна ад таго, хто як ставіцца да Навальнага, — гэта ўжо састарэлая спрэчка. Навальны сымбалізуе сёньня расейскі пратэст супраць Пуціна. І людзі выходзілі зь ясным пасылам супраць Пуціна. Гэта тое, што называецца «дастаў». Па сукупнасьці: нехта выходзіў з прынцыповых меркаваньняў, кагосьці выштурхнула на вуліцу ўзурпацыя ўлады і нелегітымнасьць, некага — гісторыя са спробай забойства, кагосьці — гісторыя з палацам Пуціна.

Але па сукупнасьці ён надакучыў. Цалкам відавочна, што ў яго няма ніякай падтрымкі. І Пуцін сёньня — гэта ўжо Лукашэнка, Лукашэнка-лайт. Гэта цалкам відавочна, што ён пайшоў па гэтым шляху і ўжо зваротнага шляху няма. Для мяне, зразумела, нічога новага ў гісторыі з палацам не было. Гісторыя са спробай забойства Навальнага — гэта была новая рыса, нешта новае. Тое, што Пуціна злавілі на гэтым забойстве за руку — гэта было новае. Тое, што ён забойца, гэта я ведаў і шмат хто ведаў. Але тое, што злавілі за руку, гэта было новым. Для кагосьці гэта, для кагосьці іншае — гэта не так важна.

Пра колькасьць удзельнікаў пратэсту

Самае моцнае станоўчае ўражаньне — гэта, вядома, колькасьць людзей, якія выйшлі. Там у натоўпе, зразумела, былі і правакатары, але асноўная маса — гэта нармальныя людзі з нармальнымі вачыма, людзі, якім надакучыла пуцінскай усеўладзьдзе. І ясны пасыл быў менавіта гэты, і размах, і тое, што гэта не толькі Масква, таму што раней Масква была, уласна кажучы, галоўным месцам пратэсту, і пратэст быў лібэральным палітычным пратэстам.

Гэта быў пратэст агульнарасейскі, і Масква займала сьціплае месца ў гэтым пратэсьце. Але мы адлічваем не ад Прагі і не ад Парыжа, дзе выйшаў бы мільён. Мы адлічваем ад нашых традыцыяў, ад мінулых мітынгаў пратэсту. Цалкам відавочна, што пайшла новая хваля пратэсту. Ясна, што гэтая моладзь нікуды не падзенецца. Тыя дваццацігадовыя, якія выйшлі, многія з іх выйшлі ў першы раз і відавочна не ў апошні.

Пра дзеяньні паліцыі

Нічога новага ў паліцэйскім гвалце няма пасьля лета 2019 году. Што будзе? Будзе падвышэньне брутальнасьці з боку ўлады. Будуць новыя справы і затрыманьні, і суды над тымі, хто выйшаў на вуліцу. Улада будзе спрабаваць дэманстраваць жорсткасьць, спрабаваць запалохаць. Гэта цалкам відавочна, ніякага іншага інструмэнту ў яе няма. У іх няма ніякіх варыянтаў у гэтай гульні. Яны, як і Лукашэнка, будуць дзейнічаць па лукашэнкаўскай схеме: толькі больш жорстка і яшчэ больш жорстка.

Але мяркую, што празь нейкі час гэта можа згуляць і супраць іх. Але што гэта будзе за час і калі гэта здарыцца і ў Беларусі, і ў Расеі, сказаць цяжка. Бліжэйшы час, я мяркую, будзе вельмі жорсткім і малапрыемным. Значна больш важнае пытаньне, што ўлада спадзяецца зьбіць гэты вал паліцэйскім гвалтам. Ня думаю, што гэта ў яе атрымаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG