Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лякальныя суботнія пратэсты, сьмерць АМАПаўкі, Трамп застаўся бяз Твітэру. Найважнейшае за 9 студзеня


У складзе менскага АМАПу ёсьць і жаночы ўзвод. Сёньня стала вядома пра сьмерць самай вядомай АМАПаўкі.

Найважнейшае за 9 студзеня

Лякальныя акцыі пратэсту прайшлі раніцай 9 студзеня ў Менску, Берасьці і Горадні. Жыхары Менска пачалі выходзіць на маршы двароў яшчэ зацемна.

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня, былы дыплямат Павал Латушка прыгразіў дэлегатам «Усебеларускага народнага сходу» занясеньнем у санкцыйныя сьпісы.

Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын выказалася пра магчымы перанос чэмпіянату сьвету па хакеі зь Беларусі ў іншую краіну.

Мэханізатар Яўген Васількоў з Хойніцкага раёну пасьля перасьледу ўладаў зь сям'ёй зьехаў з Беларусі.

Сёньня стала вядома пра сьмерць самай вядомай беларускай АМАПаўкі, Сьвятланы Скаражонак. Прычына сьмерці няведомая.

Журналіст Ігар Ільяш атрымаў ліст ад палітзьняволенай жонкі журналісткі Кацярыны Андрэевай. З кантэксту зразумела, што сьледзтва завершанае і трэба чакаць, што неўзабаве будзе суд».

Сацыяльная сетка Twitter пасьля ўважлівай праверкі апошніх твітаў акаўнту @realDonaldTrump і зьвязанага з імі кантэксту назаўжды спыніла дзеяньне гэтага акаўнту с прычыны рызыкі правакаваньня гвалту.

Самалёт авіякампаніі «Sriwijaya Air», на борце якога знаходзілася 56 пасажыраў і 6 чалавек экіпажу, страціў сувязь пасьля вылету са сталіцы Інданэзіі Джакарты днём ў суботу і ўпаў у мора.

Сем чалавек шпіталізавалі пасьля зьезду ў кювэт мікрааўтобуса зь Беларусі, паведамілі ТАСС у суботу ў Выганіцкай цэнтральнай раённай бальніцы (Бранская вобласьць).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG