Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзійскі самалёт з болей чым 50 пасажырамі ўпаў у мора пасьля вылету з Джакарты


Самалёт кампаніі «Sriwijaya Air». Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе агенцтва Reuters, самалёт авіякампаніі «Sriwijaya Air», на борце якога знаходзілася 56 пасажыраў і 6 чалавек экіпажу, страціў сувязь пасьля вылету са сталіцы Інданэзіі Джакарты днём ў суботу.

Самалёт ляцеў у горад Пант’янак у правінцыі Заходні Калімантан.

Служба сачэньня за палётамі Flightradar24 паведаміла ў сваім Twitter, што рэйс SJ182 «страціў больш за 10 000 футаў вышыні менш чым за адну хвіліну, прыблізна праз 4 хвіліны пасьля вылету з Джакарты».

Самалёт — 27-гадовы Boeing 737-500.

Інданэзійская авіякампанія «Sriwijaya Air» заяўляе, што па-ранейшаму зьбірае больш падрабязную інфармацыю пра рэйс, перш чым можа зрабіць якую-небудзь заяву.

Паводле кітайскага агентцва Xinhua самалёт упаў ваду паблізу Джакарты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG