Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарадах Беларусі праходзяць дваровыя маршы пратэсту. Абнаўляецца


Акцыя пратэсту ў Менску 13 сьнежня.

Лякальныя акцыі пратэсту прайшлі раніцай 9 студзеня ў Менску, Берасьці і Горадні.

Жыхары Менска яшчэ зацемна пачалі выходзіць на маршы двароў.

Згодна з фота і відэасьведчаньнямі, маршы і ланцугі салідарнасьці былі арганізаваныя ў менскіх мікрараёнах Усход, Сухарава, Уручча, Новая Баравая, Лошыца, Сьляпянка, Сьцяпянка, на плошчы Перамогі. На традыцыйныя акцыі пратэсту таксама выйшлі жыхары Малінаўкі і Паўднёвага Захаду.

У Берасьці людзі прайшліся па набярэжнай Скарыны, у Горадні – па мікрараёне Альшанка.

Вядома таксама, што марш пратэсту прайшоў і ў Горадні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG