Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла самая публічная супрацоўніца менскага АМАПу Сьвятлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьвятлана Скаражонак — самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу менскага АМАПу. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ — зь сям’і бацькі-«аўганца», вывучылася на піяршчыка, але пайшла служыць, паведамляе nn.by.

Паводле інфармацыі kyky.org, Святлана памерла 31 сьнежня і пахаваная на могілках паміж Нясьвіжам і вёскай Качанавічы.

Абставіны сьмерці невядомыя.

Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва мінскага АМАПу выказалі спачуваньні яе родным праз старонкі ведамаснай газэты «На страже».

Сьвятлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясьвіжу. Бацька-памежнік у савецкія часы служыў у Афганістане і Туркмэністане, маці — культработніца. Сьвятлана была адзіным дзіцём у сям’і.

Скончыла факультэт філязофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а пасьля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе.

Жаночы ўзвод у менскім АМАПе быў створаны яшчэ ў 2009 годзе. Жанчыны-амапаўкі праводзяць дагляды ў судах, на канцэртах, спартовых спаборніцтвах, а таксама патрулююць вуліцы.

У папярэдніх інтэрвію Святлана Скаражонак расказвала, што яе малады чалавек таксама служыць у АМАПе: «У нас з Максімам акрамя службы шмат агульнага, я б наўрад ці змагла сустракацца з цывільным чалавекам. Калі ў нас супадаюць выходныя, адпраўляемся на прагулкі роварам у парк, ходзім у кіно, тэатры».

Пытаньне, ці мае сьмерць Сьвятланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму пакінула без камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG