Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў аднавіць статус СМІ для TUT.BY і вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаў


Зьняволеныя журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.
Зьняволеныя журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.

З заявай пра перасьлед журналістаў выступіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.

Пазбаўленьне TUT.BY статусу сродку масавай інфармацыі прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Петэр Стана назваў «чарговым крокам у абуральным ціску на журналістаў і свабодныя СМІ».

«Гэта павінна спыніцца. Права TUT.BY на апэляцыю павінна быць цалкам выканана, і статус трэба вярнуць», — напісаў ён у Твітэры.

Ён таксама заклікаў вызваліць усіх зьняволеных беларускіх журналістаў, у тым ліку журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч.

3 сьнежня эканамічны суд Менску задаволіў пазоў Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні партала tut.by статусу СМІ на падставе чатырох вынесеных ведамствам папярэджаньняў.

Супрацоўніцу парталу Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцьці мэдычнай таямніцы. Яна была аўтаркай артыкула, дзе прыводзілася сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві зьбітага да сьмерці Рамана Бандарэнкі, што супярэчыла заявам Лукашэнкі і іншых уладаў. Другі фігурант — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін.

Па крымінальнай справе таксама былі зьняволеныя журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія вялі жывы рэпартаж з разбурэньня мэмарыялу Рамана Бандарэнкі і разгону мітынгу яго памяці ў двары дому, дзе ён жыў.

Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволеных журналістаў палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG