Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Tut.by забралі статус СМІ

абноўлена

У офісе Tut.by
У офісе Tut.by

Эканамічны суд Менску задаволіў пазоў Міністэрства інфармацыі супраць Tut.by і пастанавіў пазбавіць партал статусу СМІ, паведаміў Tut.by.

Міністэрства інфармацыі заявіла, што «недакладная інфармацыя» ў матэрыялах, за якія парталу вынесьлі папярэджаньні, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Tut.by у сваю чаргу падкрэсьліў, што пазбаўленьне статусу СМІ абмяжоўвае права грамадзян на доступ да праўдзівай інфармацыі.

Інтарэсы Tut.by на пасяджэньні 3 сьнежня абаранялі генэральны дырэктар ТАА «Тут бай мэдыя» Людміла Чэкіна і адвакат Сяргей Зікрацкі. Інтарэсы Міністэрства інфармацыі прадстаўляла адвакат і партнэр адвакацкага бюро «Принципиал» Тацяна Шпілеўская.

З 7 жніўня 2020 года Tut.by атрымаў чатыры папярэджаньні па матэрыялах

  • «В семь раз больше избирателей и „тайные“ протоколы. Какие нарушения увидели наблюдатели и что сказал ЦИК?»,
  • «Комитет госконтроля сможет выплатить крупные премии работникам, которые проявят себя в резонансных делах»,
  • «К редактору TUT.BY пришли силовики. На её дочь завели уголовное дело о массовых беспорядках»,
  • «Белорусская таможня попросила подтвердить, что в „Гарри Поттере“ нет призывов к свержению власти».

Пазьней, у выніку абскарджаваньня ў Вярхоўным судзе, адно з чатырох папярэджаньняў было скасавана. Паводле заканадаўства, статус СМІ ў выданьня могуць забраць пры двух і болей пісьмовых папярэджаньнях за год.

Прадстаўніца Мінінфарма заявіла, што завышаючы памер сум, якія падлягалі выплатам работнікам Камітэта дзяржкантролю, партал масава дэзінфармаваў насельніцтва аб парадку разьмеркаваньня і расходаваньня бюджэтных сродкаў.

Адносна матэрыялу пра выбары прэзыдэнта, Мінінфарм настойваў на тым, што апытаны журналістамі назіральнік ня мог валодаць дакладнай інфармацыяй, бо не знаходзіўся ў кабінэце, дзе стаялі скрыні. На думку парталу, Міністэрства «дае ацэнку таго, як атрымлівалася інфармацыя, ня ставячы пад сумнеў саму інфармацыю». Публікацыя гэтага матэрыялу, на думку прадстаўнікоў Tut.by, ня можа парушаць дзяржаўныя інтарэсы.

1 кастрычніка міністар інфармацыі Ігар Луцкі сваім загадам прыпыніў дзейнасьць статусу СМІ для парталу. Цяпер статус СМІ ў Tut.by забралі па рашэньні суду.

Журналістку парталу Кацярыну Барысевіч узялі пад варту пасьля матэрыялу пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG