Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі». Што паказала апытаньне беларусаў ад брытанскага Chatham House


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы 14 верасьня 2020

Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносінаў)? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносін з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане?

Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту расказаў супрацоўнік Chatham House Рыгор Астапеня.

Што расказаў Рыгор Астапеня. Сьцісла

  • Апытаньне было праведзенае з 13 па 18 лістапада 2020 году з выкарыстаньнем мэтаду кампутарнага вэб-інтэрвію (CAWI). Апытвалася гарадзкое насельніцтва Беларусі. Колькасьць рэспандэнтаў — 864 асобы.
  • Клясыфікацыя апытаных — «прыхільнікі пратэсту» (38%), «назіральнікі» (33%) і «бастыён Лукашэнкі» (28%).
  • Народ, самы блізкі культурна і мэнтальна беларусам, — расейцы. Гэта так для ўсіх вылучаных групаў, для прыхільнікаў пратэстаў у тым ліку.
  • «Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі» — гэтую тэзу падтрымалі 73% апытаных, так лічыць і большасьць прыхільнікаў Лукашэнкі.
  • У прыхільнікаў Лукашэнкі ёсьць досьвед жніўня, калі здавалася, што Лукашэнка сыдзе, але ён утрымаўся дзякуючы расейскай падтрымцы.
  • Да Ўладзіміра Пуціна вельмі станоўча ці станоўча ставяцца дзьве траціны беларусаў.
  • У траціны апытаных стаўленьне да Пуціна пагоршылася праз падтрымку Лукашэнкі ў беларускім палітычным крызісе.
  • Сярод пратэстоўцаў ёсьць частка, якая заўсёды ставілася да кіраўніка Расеі адмоўна.
Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня
  • У пратэстоўцаў крыўда за тое, што Пуцін іх не пачуў. Яны чакалі ад Расеі большай прыхільнасьці.
  • «Бастыён Лукашэнкі» ставіцца добра да Пуціна не таму, што той падтрымаў Лукашэнку. Яны лічаць, што Пуцін — добры лідэр, які падняў Расею.
  • Беларусы ня хочуць палітычнай інтэграцыі з Расеяй. Але яны гатовыя да вельмі шчыльнай эканамічнай інтэграцыі зь ёю.
  • Мы ўбачылі адмоўнае стаўленьне да зьяўленьня ў Беларусі адкрыта прарасейскай партыі. Яно такое нават у большасьці «бастыёну Лукашэнкі».
  • За захаваньне сяброўства Беларусі ў АДКБ — 60%, за выхад з АДКБ і нэўтралітэт — 30%, за выхад з АДКБ і за ўступленьне ў NATO — 8%.
  • За ўступленьне ў NATO — роўныя долі як сярод прыхільнікаў пратэстаў, гэтак і сярод «назіральнікаў» і прыхільнікаў Лукашэнкі.
  • Сярод прыхільнікаў пратэстаў за тое, каб застацца ў АДКБ, — 48%.
  • Прыхільнікі пратэсту падзеленыя прыкладна пароўну на прыхільнікаў АДКБ і нэўтралітэту.
  • За АДКБ большасьць у грамадзтве ў цэлым, ісьці супраць гэтага — варʼяцтва.
  • «Бастыён Лукашэнкі» ад перамогі пратэсту чакае мяжы з Расеяй, вайсковых базаў NATO, страты расейскай мовай статусу дзяржаўнай.
  • Прыхільнікі пратэсту ад перамогі пратэсту гэтага не чакаюць.
  • Было пытаньне: «З кім хочуць збліжацца Ціханоўская і Каардынацыйная рада — з Расеяй ці з Захадам?» Толькі 5% адказалі, што з Расеяй, 71% — з Захадам.
  • Гэта выклік для Ціханоўскай і КР. Беларусы ў цэлым прыхільна ставяцца да Расеі, але яны ня бачаць, каб Ціханоўская імкнулася супрацоўнічаць з Расеяй.
  • У некаторых выступах яна называе Пуціна «мудрым», у іншых кажа, што будучая Беларусь ня будзе прызнаваць дамовы, якія зараз Пуцін заключыць з Лукашэнкам.
  • Людзі хочуць ад яе большай пэўнасьці ў гэтым пытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG