Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Віцязя» зьнялі з чэмпіянату, «Вясьне» далі «альтэрнатыўнага нобэля», у Менску зноў сьмярдзіць вада. Найважнейшае за 1 кастрычніка


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец

«Віцязя» зьнялі з чэмпіянату, «Вясьне» далі «альтэрнатыўнага нобэля», у Менску зноў сьмярдзіць вада.Найважнейшае за 1 кастрычніка.

Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу і Паўлу Юхневічу выставілі абвінавачаньне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі.

Абанэнты МТС і life:) паведамляюць Свабодзе пра рассылку ад імя «MVD» (праўдападобна, Міністэрства ўнутраных спраў). У СМС адрасата называюць «парушальнікам парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

У Менску зноў назіраюцца праблемы зь пітной вадой: яна бруднага колеру і сьмярдзіць.

Сэйм Латвіі прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

1 кастрычніка Горадзенскі драматычны тэатар паведаміў, што з 4 кастрычніка аднаўляе паказ спэктакляў. 25 верасьня ўсе спэктаклі адмянілі, хоць на бліжэйшыя дні раскупілі амаль усе білеты.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што дэфіцыт даверу да ўкраінскіх калегаў вядзе да нанясеньня шкоды двухбаковым дачыненьням.

Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі швэдзкай прэміі «За правільны лад жыцьця», якую таксама называюць альтэрнатыўнай Нобэлеўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG