Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус скончыўся? Горадзенскі драмтэатар аднаўляе спэктаклі


1 кастрычніка Горадзенскі драматычны тэатар паведаміў, што з 4 кастрычніка аднаўляе паказ спэктакляў. 25 верасьня ўсе спэктаклі адмянілі, хоць на бліжэйшыя дні раскупілі амаль усе білеты.

Афіцыйная прычына адмены спэктактляў — эпідэмічная сытуацыя. Як расказалі адразу некалькі артыстаў драмтэатру, кіраўніцтва ім паведаміла, што так нібыта параіла Міністэрства здароўя.

Перадгісторыя

  • 20 верасьня падчас акцыі пратэсту затрымалі заслужанага артыста Беларусі Сяргея Курыленку і ягоную жонку артыстку Валянціну Харытонаву. Іхныя калегі, калі даведаліся пра гэта, ня здолелі дайграць спэктакль.
  • 22 верасьня звольнілі артыстку Лізавету Мілінцэвіч, якая была сярод выканаўцаў, якія ня скончылі спэктакль. У той самы вечар на сустрэчу з акторамі прыяжджаў старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Каранік. Вечаровы спэктакль адмянілі.
  • 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, вечаровы спэктакль адмянілі без тлумачэньня прычынаў.
  • 24 верасьня выявілася, што на спэктаклі 25 і 26 верасьня раскупілі амаль усе білеты ўпершыню за паўгода ад пачатку эпідэміі каранавірусу. Дагэтуль артысты гралі амаль пры пустой залі.
  • 25 верасьня дырэктар драмтэатру Ігар Гедзіч адмяніў усе спэктаклі, нягледзячы на аншляг, з гэтага часу тэатар працягнуў працу ў рэжыме рэпэтыцый.
  • Пазьней стала вядома, што дырэктар звольніў яшчэ аднаго артыста драматычнага тэатру Ігара Ўланава, які грае амаль ва ўсіх спэктаклях. Чатырох актораў — Сяргея Курыленку, Валянціну Харытонаву, Васіля Мініча, Натальлю Лявонаву — дырэктар пазбавіў усіх прэмій і даплат за месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG