Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў праблемы зь пітной вадой, афіцыйная прычына — пашкоджаньне трубаў


Архіўнае фота. Чарга менчукоў па пітную ваду, чэвень 2020
Архіўнае фота. Чарга менчукоў па пітную ваду, чэвень 2020

У Менску зноў назіраюцца праблемы зь пітной вадой: яна бруднага колеру і сьмярдзіць. На момант публікацыі так у Савецкім і Першамайскім раёнах.

Менгарвыканкам піша, што трубаправод пашкодзілі будаўнікі. Якасьць вады можа пагоршыцца ў Зялёным Лузе і іншых прылеглых раёнах: на вуліцах Мірашнічэнкі, Гамарніка, Кальцова, Лагойскім тракце, Сядых, Каліноўскага, Шырокай, Лук’яновіча, Усходняй, Някрасава, Коласа і Сурганава.

💧 Цыстэрны зь пітной вадой ужо падвезьлі ў некалькі месцаў, сьпіс тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG