Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы марш у Менску, кібэрпартызаны ўзламалі сайт БТ, выйшаў на свабоду рэдактар «Нашай нівы». Найважнейшае за 26 верасьня


Затрыманьні падчас жаночага маршу, Менск, 26 верасьня

Жаночы марш у Менску, вызвалілі рэдактара «Нашай нівы», Байдэн крытыкуе Трампа за маўчаньне наконт дыктатуры ў Беларусі. Найважнейшае за 26 верасьня

У Менску прайшоў жаночы марш, які яго ўдзельніцы назвалі рэпэтыцыяй «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай

У менскім парку Дружбы народаў праходзіў дабрачынны «Забег свабодных», удзельнікі якога такім чынам выказвалі падтрымку палітвязьням Максіму Знаку і Ільлю Салею.

Увечары 26 верасьня на сайце Беларускай тэлерадыёкампаніі ў стрымавым вяшчаньні каналу «Беларусь-1» замест «Панарамы» гледачы ўбачылі відэа з тэлеграм-каналу Nexta, сайту «Настоящее время» і іншых незалежных мэдыя.

Пасьля трох содняў арышту на волю выйшаў галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч

Больш за 522 000 беларусаў на плятформе «Голас» станоўча адказалі на пытаньне: «Ці прызнаяце вы Каардынацыйную раду прадстаўніком грамадзкасьці ў дыялёгу зь дзяржавай?».

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заяўляе, што выбар Аляксандра Лукашэнкам падтрымкі Расеі стварае для Ўкраіны рызыку, якая «зашкальвае»

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн папракнуў прэзыдэнта Дональда Трампа за маўчаньне пра рэпрэсіі супраць дэмакратычных пратэстаў у Беларусі

Колькасьць новых выпадкаў каранавірусу ў сьвеце пагрозьліва расьце

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG