Лінкі ўнівэрсальнага доступу

96,75% апытаных плятформай «Голас» беларусаў падтрымалі Каардынацыйную раду


Больш за 522 000 беларусаў на плятформе «Голас» станоўча адказалі на пытаньне: «Ці прызнаяце вы Каардынацыйную раду прадстаўніком грамадзкасьці ў дыялёгу зь дзяржавай».

504 000 апытаных — ці 96,75% — падтрымалі статус КР, 1,25% адказалі адмоўна, 2% не змаглі адказаць.

У паведамленьні Каардынацыйнай рады ў Тэлеграме з гэтай нагоды гаворыцца:

«Давер беларусаў, якія прымалі ўдзел у галасаваньні, быў відаць з самага пачатку, але цяпер лічбы кажуць самі за сябе. Паўмільёна галасоў, атрыманых за некалькі дзён, — дастаткова, каб заяўляць пра народнае прызнаньне (для параўнаньня, нават для правядзеньня рэфэрэндуму патрэбная згода 450 тысяч чалавек). Дзякуй усім беларусам, якія выказалі падтрымку!»

На думку Каардынацыйнай рады, атрыманы вынік сьвелчыць пар запыт да пераменаў у грамадзтве:

«Мы атрымалі яшчэ адзін, правераны і падлічаны доказ таго, што велізарная частка беларусаў хоча пераменаў і падтрымлівае ў гэтым імкненьні Каардынацыйную Раду.

Галоўныя мэты КС захоўваюцца:

  • вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі
  • прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у забойствах і гвалце
  • правесьці новыя сумленныя выбары».

Таксама ў заяве прыводзіцца камэнтар члена прызэдыюму КР Паўла Латушкі:

«Народную падтрымку немагчыма зымітаваць або, наадварот, схаваць. Калі ёсьць давер грамадзтва, не патрэбныя спэцапэрацыі і таемныя інаўгурацыі».

Каардынацыйная рада паведаміла, што пытаньне праводзілася праз чат-ботаў плятформы «Голас» у telegram і viber. Удзельнічалі толькі зарэгістраваныя унікальныя карыстальнікі — грамадзяне Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG